На перамовах у Мінску дамовіліся спыніць агонь на Данбасе на Вялікдзень

30/03/2017 - 04:50

На чарговым раўндзе перамоваў у Мінску наконт сітуацыі на ўсходзе Украіны Трохбаковая кантактная група 29 сакавіка чарговы раз дамовілася аб рэжыме цішыні, перадае Радыё "Свабода".

Бакі дамовіліся спыніць агонь у сувязі з велікоднымі святамі. Рэжым цішыні пачне дзейнічаць з 00.00 гадзін 1 красавіка 2017 года. 

На перамовах таксама дамовіліся з 1 красавіка паскорыць працэдуру перасячэння лініі размежавання на Данбасе, павялічыць персанал і час працы пунктаў пропуску.

Перамоўшчыкі ў Мінску не першы раз дамаўляюцца пра спыненне агню. Звычайна гэта прымеркавана да якіх-небудзь святаў. Аднак абстрэлы на лініі судакранання не спыняюцца. І ўкраінскія сілавікі, і баевікі адмаўляюць сваю віну.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі