На пажары ў Лагойску трохгадовы хлопчык зачыніўся ў доме ад ратавальнікаў (фота)

23/11/2016 - 06:25

22 лістапада ў 15.48 ў Лагойску ратавальнікаў выклікалі на пажар у сутарэнні жылога дома. На месцы здарэння ратавальнікі выявілі задымленне ў склепе, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

49-гадовая гаспадыня дома выйшла на вуліцу сустракаць ратавальнікаў, а яе трохгадовы ўнук зачыніўся ў доме. Хлопчыка выратавала звяно газадымаахоўнай службы, дзіця не пацярпела.

Агонь у сутарэнні пашкодзіў свяцільнік і рыззё на плошчы 5 кв. метраў. Меркаванай прычынай пажару называюць кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі