На панядзелак прагназуюцца дажджы з навальніцамі

11/06/2017 - 11:53

У бліжэйшыя суткі, 12 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з переменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах прагназуюцца невялікія дажджы, удзень на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе заходні — уначы ўмеркаваны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 градусаў, па Гомельскай вобласці — да 16 градусаў цяпла. Удзеннь будзе 18-24 градусы цяпла, на поўдні — да +26, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі