На Netflix адбылася прэм'ера другога сезона серыяла "Вядзьмар"

17/12/2021 - 19:19

На Netflix адбылася прэм'ера другога сезона фэнтэзійнага серыяла "Вядзьмар". Ён складаецца з 8 эпізодаў. У галоўнага героя ведзьмара і забойцы пачвар Геральта (яго ролю выканаў Генры Кавіл) зноў будзе шмат бітваў.

Прэм'ера першага сезона серыяла "Вядзьмар" (ЗША — Польшча) адбылася ў канцы 2019-га. Ён зняты па матывах раманаў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі