На нафтаправодзе "Мазыр-Брэст" трэснула труба — разлілася нафта

15/02/2020 - 08:39
Гомельтранснафта Дружба / БелТА

14 лютага паступіў выклік, што на ўчастку магістральнага нафтаправода "Мазыр-Брэст" каля вёскі Вялікія Зімовічы ў Гомельскай вобласці ў трубе выявілі расколіну, паведамляе МНС.

Плошча разліву нафты на паверхні склала 0,5 квадратных метраў, вылілася каля 15 літраў "чорнага золата". Для адсячэння дэфектнага ўчастка перапынак у перапампоўванні нафты склаў 31 хвіліну.

У ліквідацыі знойдзенага прарыву нафтаправода, збору нафты і выдалення забруджанай зямлі ўдзельнічалі тэхніка і супрацоўнікі "Гомельтранснафта Дружба" канцэрна "Белнафтахім". У 19:45, крыху больш чым праз шэсць гадзін пасля паступлення паведамлення, праца пашкоджанай ніткі нафтаправода была адноўлена.

Работнікамі МНС праводзіліся працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі. Пацярпелых няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі