На мяжы затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса, які прыехаў з Польшчы

29/03/2023 - 17:27
Кіроўцаў схапілі на мяжы / t.me/viasna96/

На мяжы сілавікі затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса, які прыехаў з Польшчы. Адбылося гэта ўначы 29 сакавіка, паведамляе @viasna96.

Гаворка ідзе пра аўтобус кампаніі PKS Gdańsk. Яна выконвае рэйсы па маршруце Гданьск — Мінск і Познань — Мінск. Затрыманыя кіроўцы — беларусы. Пасажыры аўтобуса некалькі гадзін чакалі, пакуль да іх з Мінску прыедзе новы аўтобус.

Прычыны затрымання праваабаронцам невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі