На мяжы з Беларуссю з'явіліся білборды пра ўкраінска-беларускае братэрства

09/05/2023 - 11:39
Білборд на ўкраінска-беларускай мяжы / Скрыншот з відэа t.me/belsat/

На мяжы Украіны з Беларуссю з'явіліся новыя білборды, паведамляе Белсат. На гэты раз пра ўкраінска-беларускае братэрства. "Разам перамаглі фашызм, разам пераможам рашызм", — такі надпіс бачаць на іх беларускія памежнікі. На білбордзе ўкраінец пад жоўта-блакітным сцягам і беларус пад бел-чырвона-белым знішчаюць "рашысцкую" свастыку.

Арганізатары кажуць, што мэта акцыі — нагадаць беларускаму боку пра сумесную барацьбу падчас Другой сусветнай вайны.

Беларускія памежнікі адказалі банерам "Беларусь памятае", усталяваным на мяжы так, каб яго бачылі ўкраінцы.

На некаторых памежных пераходах на беларуска-ўкраінскай мяжы не першы месяц працягваецца "ідэалагічнае супрацьстаянне" і "вайна банераў". Раней беларускія памежнікі рэгулярна скардзіліся на ўкраінскіх байцоў, якія то павесяць бел-чырвона-белы сцяг, то пакажуць нейкі "абразлівы жэст", то павесяць пудзіла расійскага салдата. На банерах украінцы нагадвалі беларусам пра расійскую акупацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі