На мяжы з Беларуссю польскія памежнікі выцягвалі з балота мігрантаў. Іх удалося знайсці ў раёне Міхалова і Нараўкі з дапамогай беспілотніка. Ратавальная аперацыя працягвалася некалькі гадзін. Памежнікі знайшлі чатырох грамадзян Сірыі і Ірака. Дваіх з іх завезлі ў бальніцу.
14 снежня з Беларусі нелегальна прарвацца ў Польшчу спрабавалі 29 чалавек. А апоўначы каля Чэрамшы была заўважана "група з 40 агрэсіўных асоб" (грамадзян Сірыі і Ірака). Яны кідалі ў польскіх сілавікоў каменнем. Іх затрымалі. А напярэдадні ў раёне Мельніка камяні ляцелі ў польскі вайсковы аўтамабіль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут