Побач з беларускай мяжой польская паліцыя выявіла цела маладога сірыйца. Пра гэта паведаміла ў сацсетках паліцыя Падляшскага ваяводства.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, цела знайшлі ў лесе. Паводле папярэдніх звестак, хлопцу было 20 гадоў.
Прычыны смерці адназначна ўстанавіць не ўдалося. Цела перадалі ў аддзел судовай экспертызы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут