На МКАД грузавік знёс раздзяляльную агароджу і выехаў на сустрэчную паласу

31/05/2023 - 13:53
Аварыя на МКАД / прэс-служба МНС

Буйная аварыя адбылася на 1-м кіламетры МКАД 31 траўня каля 13:00, паведамляе прэс-служба ДАІ.

У грузавога аўтамабіля з паўпрычэпам IVECO лопнула кола. 38-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем: машына знесла раздзяляльную агароджу паміж знешнім і ўнутраным колцамі і выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з аўтамабілямі Nissan, Mazda, Dodge і Tesla.

Прэс-служба МНС паведамляе, што ратавальнікам давялося дэблакаваць пасажырку з легкавога аўтамабіля. Даішнікі ўдакладняюць, што ў лякарню для абследавання даставілі дваіх пасажыраў аўтамабіля Nissan — 99-гадовую жанчыну і 75-гадовага мужчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі