На Мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ не будзе рэзалюцыі па Беларусі

05/07/2017 - 11:48

На Мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ не будзе рэзалюцыі па Беларусі. Яе праект унесла літоўская дэлегацыя, аднак пастаянны камітэт асамблеі яго не падтрымаў, інфармуе партал tut.by.

Сесія ПА АБСЕ ўпершыню праходзіць у нашай краіне. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў 15.30 у сераду, 5 ліпеня. На ім з прамовай выступіць Аляксандр Лукашэнка.

Як стала вядома, у літоўскай рэзалюцыі прапаноўвалася заклікаць улады Беларусі рэабілітаваць палітзняволеных, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, правесці рэформу выбарчай сістэмы, забяспечыць празрыстасць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі