На "Мінск-Арэне" сабраліся тысячы выпускнікоў

30/05/2022 - 20:30

Увечары 30 траўня на "Мінск-Арэне" сабраліся тысячы выпускнікоў. Для іх арганізавалі гарадское свята "Апошні званок", прысвечанае заканчэнню навучальнага года і развітанню са школай. Як піша minsknews.by, на яго было запрошана больш за 11 тысяч выпускнікоў 11-х класаў і іх настаўнікаў.

Сёлета для хлопцаў і дзяўчат падрыхтавалі не толькі дыскатэку, але і "мерапрыемствы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці". Таму на сцэне былі і піянеры, і людзі ў савецкіх уніформах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі