На вайсковых зборах, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"
Трохдзённыя вучэнні тэрытарыяльных войскаў пройдуць у двух раёнаў Мінскай вобласці — Чэрвеньскім і Бярэзінскім. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, яны прызначаныя на 14-16 верасня.
У вучэннях будуць задзейнічаныя і атрады так званага "народнага апалчэння".
"Асаблівая ўвага будзе нададзеная ўзаемадзеянню тэрытарыяльных войскаў з органамі ўнутраных спраў, падраздзяленнямі ўнутраных войскаў, а таксама атрадамі народнага апалчэння падчас аховы важных аб’ектаў, забеспячэння ваеннага становішча і барацьбы з дыверсійнымі групамі", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Зборы тэрытарыяльных войскаў у названых раёнах Мінскай вобласці пачаліся 25 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут