На MILEX паказалі "Рубеж" — аўто для барацьбы з вулічнымі акцыямі (фота)

15/05/2019 - 13:08

На выставе MILEX у Мінску сёлета прадэманстравалі аўтамабіль для барацьбы з вулічнымі акцыямі. Гэта "спецсродак" з прыладай загараджальнага тыпу "Рубеж", як паведамляецца на стэндзе каля яго. 

З аўто вырастае сапраўдная металічныя сценка, якой можна адцясняць натоўп. Такім чынам беларускія сілавікі рыхтуюцца змагацца з масавымі пратэстамі на беларускіх вуліцах.

На сёлетняй выставе "Рубеж" не пералічаны ў спісе навінак. Упершыню такія машыны былі заўважаныя ў Мінску 25 сакавіка 2017 года. Іх бачылі падчас "Марша недармаедаў" у Мінску, але тады сілавікі вырашылі не ўжываць "спецсродак".

Загарода была ў складзеным выглядзе, таму не было поўнага ўяўлення пра тое, як яна працуе. Зараз гэта зразумела.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 15.05:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі