На Марсе навукоўцы выявілі кісларод

28/06/2016 - 19:48

Дзякуючы звесткам, якія здабыў планетаход "Curiosity", навукоўцы выявілі на Марсе сляды аксідаў марганца. Па іх словах, якія перадаюць інфармагенцтвы, гэта з'яўляецца доказам існавання атмасферы з высокім утрыманнем кіслароду.

Таксама марсаход знайшоў рэчывы, якія могуць ўтварыцца з дапамогай мікраарганізмаў. Зрэшты, не выключана, што яны маглі ўтварыцца і без мікраарганізмаў.

У прыватнасці, кісларод мог сфармавацца ў перыяд, калі магнітнае поле Марса аслабла. Тады сонечны вецер мог справакаваць распад малекул вады. І вызваленыя малекулы кіслароду маглі паўплываць на ўзнікненне аксідаў марганца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі