На Магілёўшчыне знеслі самае вялікае курынае яйка ў Беларусі (відэа)

25/09/2019 - 15:07

На птушкафабрыцы ў Магілёўскім раёне знеслі самае вялікае ў Беларусі курынае яйка.

Рэкорд зафіксаваны ў агракамбінаце "Прыдняпроўскі", паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".
 
Яйка важыць больш за 182 грамы. Папярэдні беларускі рэкорд быў усталяваны ў Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе. Тады вага яйка склала 160 грамаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі