На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў

26/09/2023 - 07:16

Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта / t.me/osip_kray/

На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў. Адбылося гэта падчас збору па тэрытарыяльнай абароне, які прайшоў у Асіповіцкім раёне. Як піша osipovichi-region.by, на палігоне для старшынь райвыканкамаў арганізавалі спаборніцтва. Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта. У выніку найлепшыя вынікі паказаў кіраўнік Глускага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі