На Лёзненшчыне не знайшлі экстрэмізму, затое хабарніцтва павялічылася ўдвая

23/09/2024 - 08:52

Хабар / прэс-служба пракуратуры

У Лёзненскім раёне квітнее хабарніцтва. Гэта прызнала раённая пракуратура, падводзячы вынікі першага паўгоддзя 2024-га, піша "Віцебская Вясна".

У раёне павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, кажа ў мясцовай раёнцы пракурор Аляксей Бузікаў. Пракуроры выявілі 39 выпадкаў хабарніцтва. За такі ж перыяд мінулага года іх было ўдвая менш — 19.

Пры гэтым пракурор канстатуе, што злачынстваў "экстрэмісцкай накіраванасці" не было выяўлена ніводнага. Таксама ў рэгіёне зменшылася рэцыдыўная злачыннасць, колькасць крадзяжоў і злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення.

А вось колькасць махлярстваў з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій вырасла за год з 3 да 10 выпадкаў. Таксама павялічылася і колькасць наркатычных злачынстваў — пяць выпадкаў супраць леташніх двух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі