На Кубе скончыў жыццё самагубствам старэйшы сын Фідэля Кастра

02/02/2018 - 05:23

На Кубе скончыў жыццё самагубствам старэйшы сын Фідэля Кастра. Фідэлю Анхелю Кастра Дыяс-Баларту было 68 гадоў. У апошнія месяцы ён пакутаваў ад глыбокай дэпрэсіі і атрымліваў дапамогу медыкаў (спачатку ў шпіталі, а пасля быў на амбулаторным лячэнні), інфармуе “Бі-Бі-Сі” са спасылкай на кубінскія дзяржаўныя СМІ.

Фідэль Анхель Кастра Дыяс-Баларт быў вельмі падобны на бацьку, лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра (ён памёр у 2016-м ва ўзросце 90 гадоў), з-за чаго яго называлі Фідэліта. Ён атрымаў адукацыю ў Савецкім Саюзе, пад псеўданімам “Хасэ Рауль” скончыў Маскоўскі дзяржуніверсітэт па спецыяльнасці “ядзерная фізіка”. У апошнія гады быў намеснікам прэзідэнта Кубінскай акадэміі навук.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі