На крэйсеры "Аўрора" адкрыўся праваслаўны храм

09/07/2018 - 16:23

На крэйсеры "Аўрора" адноўлены карабельны храм. У часы царскай Расіі такія праваслаўныя храмы працавалі шмат на якіх вялікіх караблях. Але ў 1917 годзе храм быў скасаваны бальшавікамі.

Пасля таго, як у кастрычніку 1917 года “Аўрора” халастым стрэлам дала сігнал да штурму Зімовага палаца, крэйсер стаў адным з сімвалаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. А вынікам рэвалюцыі, у сваю чаргу, стала стварэнне СССР — першай атэістычнай дзяржавы ў свеце. Усё лагічна, ну!

У часы Савецкага Саюза праваслаўная царква перажыла суворы пераслед з боку ўладаў. Святароў расстрэльвалі, а цэрквы рабавалі і знішчалі. На месцы адной з самых велічных цэркваў Масквы — Храма Хрыста Збавіцеля, узарванага ў сярэдзіне 1930-х, — быў пабудаваны басейн. А Ісаакіеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу перажыў савецкія часы толькі таму, што ў ім быў уладкаваны музей атэізма.

Храм адноўлены па архіўных фатаграфіях і чарцяжах. Ён размяшчаецца ў цэнтральнай частцы карабля. Іконы размешчаны на рассоўным іканастасе. У царкоўныя святы і выхадныя дні на крэйсеры будуць праводзіцца набажэнствы і літургіі, паведамляе РІА “Навіны”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі