На кіраўніка АГП Мікалая Казлова пачалі крымінальную справу

10/03/2021 - 12:43

На кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Казлова пачалі крымінальную справу — паводле артыкула 407 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае разгалошванне даных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння).

Казлова тройчы выклікалі ў Следчы камітэт, каб дапытаць у справе Каардынацыйнай Рады. Аднак кожны раз ён адмаўляўлся даць падпіску ад неразгалошванні, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі. Пасля адмоваў яго некалькі разоў выклікалі для далейшых разглядаў. Урэшце яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні.

1 сакавіка яго адправілі на Акрэсціна, але пасля 72 гадзін вызвалілі. Умовы, у якіх яму давялося прабыць трое сутак, Казлоў параўнаў з катаваннямі.

Дарэчы, сам лідар АГП — былы падпалкоўнік міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі