На харчаванне ў беларусаў ідзе амаль 40% усіх выдаткаў — Белстат

28/05/2024 - 19:08

Грошы, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com

38,8% усіх выдаткаў у беларусаў ідзе на харчаванне. Такія вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у першым квартале 2024 года паведамляе Белстат.

Наяўныя ресурсы у разліку на хатнюю гаспадарку ў першым квартале склалі ў сярэднім 2221,4 рубля ў месяц. Пры гэтым у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу яны склалі 2343,5 рубля ў месяц, а ў сельскіх населеных пунктах — 1824,7 рубля ў месяц.

А грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі ў сярэднім 2131,6 рубля ў месяц, прычым 1520,4 рубля (71,3%) з іх прыпадае на спажывецкія расходы. Няцяжка падлічыць, што пасля аплаты выдаткаў у сярэдняй хатняй гаспадаркі застаецца прыкладна 90 рублёў.

У структуры спажывецкіх выдаткаў 38,8% складае харчаванне, 33,9 ідзе на куплю нехарчовых тавараў, а 24,7% — на аплату паслуг.

Бюджэт беларускіх хатніх гаспадарак / Белстат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі