На Гродзеншчыне ад навальніцы адбылося сем пажараў за суткі

05/09/2018 - 09:42

За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося сем пажараў, прычынай якіх сталі прыродныя з'явы, паведамляе прэс-служба МНС

Ад навальніцы загарэліся два жылыя дамы — у Астраўцы па вуліцы Зорнай і на хутары Бараніха Шчучынскага раёна. У аграгарадку Алекшыцы Бераставіцкага раёна, у вёсцы Навасады Воранаўскага раёна і ў вёсцы Тосіна Лідскага раёна ад маланкі загарэліся гаспадарчыя пабудовы на прыватных падворках.

Таксама разрад маланкі падпаліў 150-кілаграмовы рулон саломы на прыватным падворку ў вёсцы Ятвезь Дзятлаўскага раёна.

На шчасце, людзі не пацярпелі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі