На Гродна абрынулася навальніца з шалёнай залевай

22/06/2019 - 08:43

На Гродна абрынулася навальніца з шалёнай залевай. Дождж пачаўся каля паловы на восьмую вечара 21 чэрвеня і не спыняўся цягам дзвюх гадзінаў. У выніку горад паплыў.

Як паведамляе newgrodno.by, патокі вады былі такія моцныя, што ў некалькіх месцах яны вырвалі каналізацыйныя люкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі