На "Гонцы легенд" прадставяць калекцыю адзення ад Домрачавай (фота)

16/09/2016 - 17:49

На "Гонцы легенд" прадставяць калекцыю адзення ад Дар'і Домрачавай. Сама знакамітая беларуская біятланістка не зможа прысутнічаць на спаборніцтвах у Раўбічах — яна чакае дзіця. Домрачава заклікала заўзятараў глядзець біятлон не па тэлевізары, а на месцы падзеяў, інфармуе сайт pressball.by.

Біятланістка паведаміла, што спецыяльна да "Гонкі легенд" два месяцы рыхтавала калекцыю адзення і сувеніраў. "Гэта мой першы такі вопыт, і я хвалююся, вядома", — прызналася Дар'я Домрачава. Яна спадзяецца, што яе крэатыўныя ідэі спадабаюцца заўзятарам. Частку сродкаў, атрыманых ад продажу адзення і сувеніраў, плануецца накіраваць на лячэнне Арцёма Цімафеева, якому 2,5 гады і які змагаецца з цяжкай хваробай.

Адзначым, што "Гонка легенд" пройдзе ў Раўбічах ужо другі раз. Старт прызначаны на 18 верасня (першая гонка пачнецца ў 13.45). Сярод удзельнікаў гонкі будуць такія біятланісты, як Свен Фішар, Венсан Дэфран, Крыстаф Зуман, Рыка Грос, Сяргей Новікаў, Алена Зубрылава, Аляксей Айдараў, Віктар Майгураў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі