На Гомельшчыне ў лесе знайшлі цела афіцэра

29/03/2021 - 12:47

У лесе без прыкмет жыцця знайшлі цела начальніка службы супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ адной з вайсковых частак Гомельскага гарнізона, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Абставіны смерці высвятляюцца, праводзіцца праверка. Працуюць камісія Мінабароны і супрацоўнікі Следчага камітэта.

Адзначаецца, што неабходная дапамога сям'і вайскоўца будзе аказана.

Папярэдняе здарэнне ў войску адбылося ў лютым, калі ў кабінеце ў 72-м Аб'яднаным вучэбным цэнтры ў Печах знайшлі цела старшага прапаршчыка без прыкмет жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі