На Гомельшчыне п'яныя пешаходы трапілі пад грузавік, двое загінулых

18/12/2024 - 20:12

На месцы здарэння / t.me/pressmvd/

На Гомельшчыне пешаходы трапілі пад грузавік, двое з іх загінулі. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў сераду на 109-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа Расіі — Гомель — Кобрын". Як паведамляе міліцыя, паводле папярэдніх даных, трое мужчын ішлі па праезнай частцы ў спадарожным напрамку. Яны былі ў стане алкагольнага ап'янення, не былі абазначаныя флікерамі.

Загінулым было 34 і 38 гадоў. 31-гадовы пешаход не пацярпеў (як і 26-гадовы кіроўца "Газелі").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі