На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуюцца моцныя маразы

19/02/2018 - 16:21

На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуюцца моцныя маразы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 20 лютага, пройдзе невялікі снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе -4...-10, месцамі пры праясненнях чакаецца 11-13 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад -5 да +1 градуса.

У сераду таксама чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 7 да 13 са знакам "мінус", па паўночным усходзе краіны — да 15 градусаў марозу, месцамі па краіне пры праясненнях чакаецца да -16...-19 градусаў. Удзень будзе 3-8 градусаў марозу. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы будзе ад 4 да 6 ніжэй за нуль, удзень чакаецца ад нуля да -2 градусаў.

У чацвер сіноптыкі прагназуюць невялікі кароткачасовы снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе -8...-14 градусаў, па паўночным усходзе — да 15-18 марозу, месцамі па краіне пры праясненнях — да 19-20 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе 4-9 ніжэй за нуль. Па крайнім паўднёвым захадзе ўначы прагназуецца -4...-7, удзень — ад 1 да 3 градусаў са знакам "мінус".

Марознае надвор'е захаваецца і ў пятніцу. У асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Уначы сіноптыкі прагназуюць -11...-17, пры праясненнях да 18-20 градусаў марозу. Удзень чакаецца 6-12 са знакам "мінус". Меншыя маразы прагназуюцца па паўднёвым захадзе: уначы — 5-10 градусаў марозу, удзень — ад 4 да 5 ніжэй за нуль.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі