На футбаліста, якога затрымлівалі за пратэсты, распачалі крымінальную справу

04/06/2021 - 12:32

На беларускага футбаліста, якога затрымлівалі за пратэсты, распачалі крымінальную справу. Гаворка пра былога нападаючага "Гарадзеі" 20-гадовага Расціслава Шавеля, якому пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней яго тройчы затрымлівалі за ўдзел у пратэстах — двойчы летась (8 і 15 сутак) і аднойчы сёлета ў траўні (15 сутак).

Шавеля схапілі 17 траўня каля пад'езда людзі ў цывільным, калі ён вяртаўся з працы. Далей быў суд і 15 сутак за "непадпарадкаванне". Расціслаў Шавель мусіў выйсці на волю 1 чэрвеня, але яго завезлі ў Следчы камітэт і аб'явілі, што затрымліваюць на трое сутак.

4 чэрвеня Шавеля перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Яго абвінавчваюць па артыкуле 342 КК "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі