На фоне пагрозы Польшчы закрыць мяжу ў РБ заявілі, што не штурхаюць мігрантаў

24/06/2024 - 07:05

Беларуска-польская мяжа / БЕЛТА

Беларусь не падштурхоўвае мігрантаў да парушэння межаў з краінамі ЕС, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" сакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч.

"Тое, што сёння адбываецца на беларускай мяжы, і абвінавачанні Беларусі ў падштурхванні, скажам так, мігрантаў, каб яны наносілі нейкую шкоду, перш за ўсё польскаму боку — беларускі бок ніякіх крокаў не робіць. Мы ахоўваем сваю мяжу", — заявіў ён . А на памежныя інцыдэнты, паводле яго слоў, неабходна "узважана рэагаваць і з халоднай галавой". Вальфовіч лічыць, што мігранты — былі і ёсць, іх не спыніш. Іх колькасць, паводле яго ацэнак, не павялічылася, а Польшча і Прыбалтыйскія краіны проста "нагнятаюць абстаноўку".

У апошнія месяцы польскія ўлады гавораць аб абвастрэнні сітуацыі на мяжы: павелічэнні колькасці спроб пракрасціся на тэрыторыю краіны і росце агрэсіўнасці з боку мігрантаў. Учасціліся напады на пагранічнікаў. Адзін з польскіх вайскоўцаў загінуў на мяжы ад нажавога ранення. Яго ўдарыў нажом, прывязаным да палкі, мігрант. З-за абвастрэння абстаноўкі Варшава ўжо вярнула на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону. Акрамя таго, прагучала заява аб магчымым закрыцці астатніх пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі