У нядзелю будзе да 10 градусаў цяпла

24/03/2018 - 11:58

У бліжэйшыя суткі, 25 сакавіка ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, без ападкаў.

Раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень умеркаваны, на поўначы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе мінус 2-8 градусаў, на паўднёвым усходзе чакаецца да 10 градусаў марозу. У другой палове дня прагназуецца 4-10 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі