Лёгкаматорны самалёт прызямліўся проста на праезную частку дарогі ў амерыканскім горадзе Сэнт-Пітерсберг (штат Фларыда). Пры гэтым ён пашкодзіў два аўтамабілі, перадаюць амерыканскія інфармагенцтвы.
На шчасце абышлося без ахвяраў, аднак пашкоджанні атрымалі пяць чалавек. Хаця ніхто з іх не атрымаў сур'ёзныя траўмы, але тром чалавекам спатрэбілася шпіталізацыя — яны дастаўленыя ў лякарню.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.