На ЦТ па біялогіі 55 абітурыентаў набралі 100 балаў

13/07/2020 - 14:44

На цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі 55 абітурыентаў набралі па 100 балаў. Такую лічбу назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Сёлета 100 балаў набралі 55 абітурыентаў, летась іх было 43. Нулявы вынік паказалі 3 чалавекі", — перадае БЕЛТА словы Міксюка.

ЦТ па біялогіі абітурыенты здавалі 4 ліпеня. На яго запісаліся больш за 20,8 тысячы чалавек. Аднак 6,7% абітурыентаў на тэставанне так і  не з'явіліся.

Наступнае ЦТ пройдзе 14 ліпеня, яно будзе па геаграфіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі