На Ціму Беларускіх падалі ў суд за інтэрв'ю Юрыю Дудзю

02/07/2021 - 11:38
Ціма Беларускіх і Юрый Дудзь падчас інтэрв'ю / Esquire

Былы лэйбл Цімы Беларускіх, Kaufman Label, падаў у суд на музыку за яго нядаўняе інтэрв'ю расійскаму журналісту Юрыю Дудзю. І на самога Дудзя таксама падаў, сцвярджае @breakingmash.

Мужа і жонку Разнічэнкаў не задаволіла тое, як беларускіх расказаў пра трохгадовае супрацоўніцтва з Kaufman Label. Маўляў, атрымліваў капейкі, нельга было гаварыць пра дачку, і радасці ад працэсу супрацоўніцтва з Разнічэнкамі ён не атрымліваў. І толькі ў студзені 2021 года музыка нарэшце перачытаў кантракт, каб зразумець, што ў ім напісана, пасля чаго пакінуў лэйбл.

Разнічэнкі сцвярджаюць, што па кантракце Беларускіх даставалася больш за 30% прыбытку, а расказваць пра асабістае яму ніхто не перашкаджаў. Таму прымусіць Ціму і за кампанію Юрыя абвергнуць сказанае муж і жонка вырашылі праз суд. Ён пройдзе ў Мінску. Дапамагаць Разнічэнкам будуць не толькі беларускія адвакаты, але і Раман Лалаян з Масквы.

Ціма Беларускіх пакуль ніяк не пракаментаваў інфармацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі