"На чыім ты баку?": беларускія музыкі працягваюць публікаваць песні на злобу дня

07/08/2020 - 17:38

Беларускія музыкі працягваюць публікаваць песні на злобу дня і мы не паспяваем часам усё адсочваць. Таму прапануем паслухаць адразу некалькі навінак.

Slavalachia, Which side are you on?

Трэк "На чыім ты баку?" у падтрымку свабоднай Беларусі запісаны ў калабарацыі амерыканскіх, беларускіх і ўкраінскіх музыкаў. Slavalachia — каманда, у якой выступаюць лідар гурта Vutraj Сяржук Доўгушаў, львоўскі гурт Torban і фолк-гурт са штата Агаё Hill Spirits.

"Сучасная сітуацыя, якая разгортваецца зараз не магла не крануць музыкаў, таму, не гледзячы на пандэмію і адлегласць яны вырашылі падтрымаць Беларусь пратэстнай песняй, — гаворыцца ў прэс-рэлізе праекта. — Песня "Which side are you on?" была абрана не выпадкова, яна была напісана ў 1931 годзе жонкай актывіста Сэма Рыса, які адстойваў правы шахцёраў на поўдні штата Кентукі. Яна сімвалізуе барацьбу за свабоду, заклікае да дзеяння і з'яўляецца гістарычнай спадчынай рэгіёну Апалачы".  

Здымкі відэа праходзілі ў Львове, Мінску, Каламбусе і Атенс (Агаё). Аўтарскі тэкст на беларускай і ўкраінскай мовах напісаў паэт Алесь Плотка.

Pinhas,"З.К."

Не застаўся ў баку і равін Pinhas (Пінхас Цыман)ён пачынаў у Пінску як рэгі-музыка, а цяпер жыве ў Кіеве, грае мікс з рэгі, хіп-хопу і року і называе ўсё гэта "яўрэйскай альтэрнатыўнай музыкай".

Гэтым разам музыка прадстаўляе песню і кліп "З.К.", у якім закранае тэму свядомага выбару чалавека.

"Усё залежыць асабіста ад кожнага з нас. Раз мы нарадзіліся,, значыць важныя для гэтага свету. Чалавек не можа стаяць на месцы. Ён альбо рухаецца ўверх альбо наадварот. А інакш зона камфорту становіцца сапраўднай "зонай зняволення"", — падкрэслівае музыка.

Mission Jupiter, "Мы вартыя быць"

Мінская каманда Mission Jupiter, якая спявае па-англійску і працуе, як кажуць музыкі, на замежны рынак, апублікавала акустычную live-версію сваёй даўнішнюю песні "Мы вартыя быць". Атрымалася вельмі актуальна.

Litesound, "Беларускаму люду"

"Гэтае лета 2020 года расставіла на месцы ўсё і ўсіх. Давялося ментальна пасталець і паглядзець крытычна на тыя рэчы, якія здаваліся мне няважнымі або мяне не тычыліся", — прызнаецца фронтмэн гурта Дзмітрый Каракін.

Paliklinika, "Гэта наш танец"

Музыкі лэйбла Paliklinika аб'ядналіся і запісалі сумесную песню, таму што ім захацелася зрабіць нешта, "што трапляе ў нерв часу".

""Гэта наш танец у грамадскім месцы, гэта наш танец, не ўзгоднены ні з кім ", — спяваецца ў рэфрэне. Ёсць рэчы, на якія кожны чалавек маем неад'емне права і ніхто не павінен яго пазбаўляць гэтага права", —падкрэсліваюць музыканты ў анатацыі да відэа.

У запісе песні заўважаныя Андрусь Такінданг (Recha, Harotnica mix), Сяргей Іваноў і Раман Жарабцоў (Roman Zherebtsov) (SnopSnoŭ), Яўген Цярэнцьеў і Mary Helios (Teleport), Кірыл Дзямура (Nite Nite Nite) а таксама аўтары песні — Эрык Арлоў-Шымкус (Harotnica mix, ili-ili, luty sakavik) і Уладзь Лянкевіч (luty sakavik).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі