На чэмпіянаце свету па верталётным спорце беларусы занялі другое месца

27/07/2018 - 16:38

На чэмпіянаце свету па верталётным спорце беларусы занялі другое месца. Традыцыйна першае месца выйграюць расіяне, на трэцім радку — палякі. Спаборніцтвы праходзілі ў Беларусі, у іх удзельнічалі 36 экіпажаў з розных краін планеты — з Расіі (іх было аж 13), Польшчы, Украіны, Германіі, Аўстрыі, Кітая. Адзін з нашых экіпажаў упершыню ўвайшоў у лік прызёраў у асабістым заліку.

БЕЛТА адзначае, што сёлета было найлепшае выступленне беларускіх верталётчыкаў у гісторыі.

У бліжэйшыя выхадныя пройдуць спаборніцтвы на Кубак свету па верталётным спорце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі