На чэмпіянаце свету па велакросе знайшлі “тэхнічны допінг” — ровар з маторам

31/01/2016 - 09:56

Міжнародны саюз раварыстаў расследуе абвінавачанні ў тым, што на чэмпіянаце свету па велакросе быў знойдзены ровар з маторам.

Чэмпіянат ва ўзроставай катэгорыі да 23 год праходзіў у Бельгіі. У заяве арганізацыі гаворыцца, што ровар належаў бельгійскай гоншчыцы Фемке ван дэр Дрысэ.

Арганізатары спаборніцтваў сцвярджаюць, што абвінавачанні не тычацца тых, хто заняў першыя тры месцы.

Калі гэтыя абвінавачанні пацвердзяцца, гэта стане першым вядомым выпадкам гэтак званага “тэхнічнага допінгу” ў веласпорце, а спартсменка можа атрымаць дыскваліфікацыю сама меней на паўгода і штраф ад 18 тысяч да 180 тысяч еўра.

Цягам апошніх некалькіх год на ўсіх чэмпіянатах ровары скануюць, шукаючы ў іх маторы, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі