На Чэмпіянаце свету па футболе Неймар праляжаў на газоне 13 хвілін 50 секунд

05/07/2018 - 17:32

Форвард бразільскай зборнай Неймар праваляўся на газоне падчас цяперашняга Чэмпіяната свету па футболе 13 хвілін 50 секунд. На гэта звяртае ўвагу швейцарскае выданне RTS. 


Усе чатыры матчы, у якіх гуляла зборная Бразіліі, Неймар правёў без замен. Аднак журналісты і заўзятары абвінавачваюць зорку футбола ў празмерным артыстызме і залішняй імітацыі болю. Напрыклад, у прэсе ўзгадваецца эпізод, калі мексіканскі футбаліст наступіў Немару на голень. Бразілец закрычаў і пачаў пакутаваць. 

Былы голкіпер зборнай Даніі Петэр Шмэйхель назваў паводзіны Неймара ганебнымі і заклікаў ФІФА пакараць бразільца. Маўляў, футбол глядзяць дзеці, якія бяруць прыклад з Неймара.


Частыя падзенні Неймара і ягоныя пакуты падчас матчаў сталі ўзорам для мемаў.

Каманда Бразіліі перамагла ў трох з чатырох матчаў і выйшла ў чвэрцьфінал мундыялю. Сустрэча са зборнай Бельгіі адбудзецца 6 ліпеня ў Казані.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі