На ЧАЭС упершыню пасля пачатку вайны запрацавалі радыяцыйныя дэтэктары

08/06/2022 - 07:06

Узровень радыяцыі вакол Чарнобыльскай АЭС адпавядаюць нормам. Пра гэта заявіў гендырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі.

"Дзясяткі дэтэктараў радыяцыі зноў перадаюць звесткі з раёна вакол Чарнобыльскай АЭС пасля таго, як Украіна пры тэхнічнай падтрымцы МАГАТЭ аднавіла жыццёва важны інфармацыйны канал, які быў перапынены на пачатку канфлікту", — напісаў Гросі ў Твітары.

На ЧАЭС было 39 радыяцыйных дэтэктараў. Большасць з іх цяпер бачныя ў сістэме маніторынгу МАГАТЭ, зазначыў Гросі. Па яго словах, узровень радыяцыі адпавядае даваеннаму.

У МАГАТЭ кажуць, што сетка радыяцыйнага кантролю ў раёне ЧАЭС перастала дзейнічаць 24 лютага, у першы дзень расійскай агрэсіі. Расійскія войскі занялі Чарнобыльскую АЭС і кантралявалі яе цягам пяці тыдняў. Саму станцыю і горад Славуціч яны пакінулі 31 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі