На Брэстчыне выявілі "групу смерці" з 35 падлеткаў

26/05/2017 - 17:15

Праваахоўнікі Брэсцкай вобласці выявілі і закрылі так званую "групу смерці", якая існавала ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". 

Як распавёў выданню "Intex-press" начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч, у гэтай групе былі зарэгістраваныя некалькі дзясяткаў удзельнікаў з усёй Беларусі, у тым ліку 35 чалавек з Брэстчыны. Гэта былі падлеткі 11-15 гадоў. Цяпер міліцыя высвятляе, ці былі выпадкі суіцыду сярод падпісчыкаў групы.

Праваахоўнікі пачалі праверку на аднаго з адміністратараў групы, які пражывае на тэрыторыі Баранавіцкага раёна. На яго могуць пачаць крымінальную справу. 

Саму групу зачынілі адразу пасля яе выяўлення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі