На "Белшыне" перакуліўся трохтонны пагрузчык, кіроўца загінуў

28/02/2018 - 12:39


Трагічнае здарэнне адбылося каля гадзіны ночы на 28 лютага на бабруйскім ААТ "Белшына", піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер"

Па словах работнікаў прадпрыемства, пяцітонны пагрузчык мусіў вывезці з прадпрыемства партыю пакрышак. Але тэхніка затрымалася з-за снегу і наледзі. 

На дапамогу загрузлай тэхніцы адправілі яшчэ адзін пагрузчык — трохтонны. За яго рулём быў 36-гадовы кіроўца. Падчас буксіроўкі кола лягчэйшага пагрузчыка трапіла ў снежную яму, і машына павалілася набок. Шыя кіроўцы апынулася заціснутай паміж дахам пагрузчыка і зямлёй. Мужчына памёр на месцы здарэння да прыезду хуткай.

Праверкай здарэння займаюцца следчыя Бабруйскага міжраённага аддзялення Следчага камітэта. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі