На Беласточчыне пачаўся фестываль "Tutaka”

14/07/2023 - 18:37
Уладзімір Пугач / racyja.com

14 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне стартаваў фестываль беларускай сучаснай культуры "Tutaka” ("фестываль абуджаных"). Ён з'яўляецца "нашчадакам" колішняга легендарнага "Басовішча" і праводзіцца ўжо трэці год. Сярод наведнікаў — беларусы, палякі і ўкраінцы. На "Tutaka" прыедзе Святлана Ціханоўская.

Працуюць арт-кірмаш, інфа-пункт, праводзяцца майстар-класы. На фестывалі будзе выстава, памяці палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, паведамляе racyja.com.

racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі