На Беларускім металургічным заводзе двое рабочых аб'явілі забастоўку

30/10/2020 - 08:37

На Беларускім металургічным заводзе двое рабочых аб'явілі забастоўку. 29 кастрычніка пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку аб'явіў Сяргей Анісімаў. Яго ўжо звольнілі ("за невыкананне без паважных прычын сваіх працоўных абавязкаў"). Але да забастоўкі далучыўся слесар-рамонтнік Аляксей Аўдзееў. У сваім відэазвароце ён нагадаў пра страйк на БМЗ у жніўні, пасля якога ў горадзе спыніліся затрыманні і збіццё людзей на вуліцах. "Я не магу больш глядзець, як нашы грамадзяне змагаюцца супраць гэтай сістэмы, а мы іх не падтрымліваем", — заявіў рабочы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі