На беларуска-польскай мяжы памежны знак закідалі металічнымі шарыкамі

17/01/2022 - 14:40

У Гродзенскім раёне на беларуска-польскай мяжы памежнікі выявілі пашкоджанні на памежным знаку. На шчытку з дзяржаўным гербам былі прабоіны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

На месца здарэння адправілася следча-аператыўная група. Следчыя пачалі крымінальную справу паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса.

На месцы здарэння знайшлі металічныя шарыкі. Мяркуецца, што менавіта імі і былі нанесеныя пашкоджанні.

Гэта не першы такі выпадак на беларускай мяжы. Як распавядала Еўрарадыё, у верасні 2021-га ўкраінскія памежнікі выявілі абстраляны памежны знак з беларускага боку мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі