На беларуска-літоўскай мяжы праблемы з пропускам грузавікоў

26/04/2018 - 07:47

На беларуска-літоўскай мяжы праблемы з пропускам грузавікоў. У 5 гадзін раніцы ў літоўскіх мытнікаў адбыліся збоі інфармацыйных сістэм, і яны спынілі прыём грузавых транспартных сродкаў, інфармуе БЕЛТА. Да гэтага, на працягу ночы, у пунктах пропуску літоўцы прымалі грузавікі з Беларусі нерытмічна.

На мяжы з Літвой утварыліся чэргі фур. На 8:00 найбольш іх было у пункце пропуску Каменны Лог — больш за 400, у Беняконях — больш за 180 (столькі ж і ў Катлоўцы), у Прывалцы — больш за 140. Больш за 400 грузавікоў было на выезд і ў пункце пропуску Грыгароўшчына на беларуска-латвійскай мяжы.

На 10:00 чэргі на выезд у згаданых пунктах пропуску павялічыліся на некалькі дзясяткаў аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі