На тэлеканале “Беларусь 5” распавялі, як школьнікаў заганялі на нядаўні матч маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе са зборнай Грэцыі. Ён праходзіў 1 верасня ў Барысаве на стадыёне “Гарадскі”. У сюжэце распавядаецца, што “дапамог адміністрацыйны рэсурс”. Аднак падчас апытання заўзятараў высветлілася, што маладыя людзі (і не толькі) не ведалі, хто ж будзе гуляць. А адзін з іх збіраўся заўзець за… БАТЭ. Найбольш дакладным аказаўся адказ “Беларусь і… штосьці на “Г”.
Дарэчы, матч маладзёжная зборная Беларусі прайграла з лікам 0:2. У пратаколе адзначаецца, што на ім прысутнічала 4250 чалавек! Праўда, у перапынку трыбуны апусцелі на палову.