На аварыйнай лесвіцы, на якую скардзіліся жыхары, заміж рамонту заварылі ўваходы

05/09/2017 - 16:06

Замест рамонту камунальнікі заварылі ўваходы на аварыйную лесвіцу, на якую скардзіліся жыхары мінскай вуліцы Берута. Пра гэта ў сацсетках распавёў грамадскі актывіст Алег Корбан.

Па яго словах, жыхары звярнуліся з калектыўнай прапановай адрамантаваць лесвіцу, якая вядзе да жылых дамоў і школы. 

"Адрэагавалі проста — заварылі два ўваходы на лесвіцу. Гэта ж танней, чым рамантаваць. Цяпер мінакі вымушаныя караскацца па зямлі, якая становіцца асабліва слізкай пасля дажджу. Што паробіш, Беларусь — сацыяльна арыентаваная дзяржава, у нас усё для народа, нават ствараюцца выдатныя дарогі да траўматолага!" — іранізуе Корбан

Пазней ён паведаміў, што прыйшоў адказ ад ЖРЭА №1 Фрунзенскага раёна Мінска. У ім камунальнікі паведамляюць, што рамонт лесвіцы запланаваны на 2018 год. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі