МЗС Расіі: Вучэнні "Захад-2017" маюць абарончы характар

25/08/2017 - 19:38

Сумесныя вайсковыя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2017" носяць выключна абарончы характар. З каментаром на гэтую тэму выступіў дэпартамент інфармацыі і друку Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.

Расійскія дыпламаты адзначылі, што "агульная колькасць асабістага складу і баявой тэхнікі не перавышае ўзровень, які падлягае абавязковаму назіранні за пэўнымі відамі ваеннай дзейнасці, усталяваны Венскім дакументам ад 2011 года".

У прыватнасці, у вучэннях, якія пройдуць з 14 па 20 верасня, плануецца прыцягнуць да 12 700 ваеннаслужачых (7200 чалавек — ад беларускіх Узброеных сілаў, 5500 чалавек — ад расійскіх, з іх на тэрыторыі Беларусі — каля 3000 чалавек). Таксама будуць задзейнічаныя каля 70 самалётаў і верталётаў, да 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў, каля 200 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, да 10 караблёў. "Гэта вельмі далёка ад тых лічбаў, якія ўкідваюцца ў СМІ ў сувязі з надыходзячымі вучэннямі", — падкрэслівае МЗС Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі