МЗС папярэджвае беларусаў аб магчымых цяжкасцях падчас паездак за мяжу

14/07/2020 - 09:18

Міністэрства замежных спраў папярэджвае беларусаў аб магчымых цяжкасцях падчас паездак за мяжу. Адбываецца паслабленне абмежавальных мер, уведзеных з-за распаўсюду пандэміі каранавіруса, аднаўляюцца турыстычныя напрамкі. Аднак меры, якія ўводзяцца ўладамі краін, рэгулярна пераглядаюцца і карэктуюцца.

МЗС падрыхтавала абноўленую інфармацыю па дзеючых рэжымах уезду і выезду ў розных краінах свету. Каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра дзейны парадак уезду і магчымых абмежаваннях, грамадзянам рэкамендуюць найперш звяртацца ў замежныя ўстановы краіны, якую яны збіраюцца наведаць (а таксама дыппрадстаўніцтвы краін транзітнага следавання).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі