МЗС Беларусі не пацвярджае дамоўленасць з Іранам пра абмен нафты на тэхніку

02/08/2018 - 12:57

Паміж Беларуссю і Іранам пакуль што няма здзелкі па абмене нафты на прамысловую тэхніку. Звесткі пра такую дамову абнародавала іранскае інфармацыйнае агенцтва Mehr. Аднак МЗС Беларусі не пацвердзіла гэтыя звесткі, піша tut.by.

"У нас добрыя, канструктыўныя адносіны з Іранам. Мы паспяхова супрацоўнічаем па цэлым шэрагу кірункаў, аднак сярод іх гэтага праекта сёння няма", — паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Летась Іран паставіў у нашу краіну дзве партыі сваёй нафты — на 600 і 800 тысяч барэляў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў траўні паведаміў амбасадар Ірана Мастафа Авейсі. Па яго словах, гэта было выгадна абодвум бакам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі